Беларусь сенсацыйна абыграла Сан-Марыну
- 3.10.2026, 20:58
Беларускія футбалісты забілі чатыры мячы.
Зборная Беларусі атрымала буйную перамогу над камандай Сан-Марыны ў матчы трэцяга тура Лігі нацый.
Матч праходзіў у Будапешце (Венгрыя) і скончыўся перамогай беларусаў з лікам 4:0. Усе галы былі забітыя ў другім тайме: вызначыліся Арцём Канцавы (46-я і 88-я хвіліны), Арцём Шуманскі (65-я) і Макс Эбонг (68-я).
Дзякуючы гэтай перамозе зборная Беларусі набрала чатыры ачкі. Што да зборнай Сан-Марыны, дык яна пасля трох гульняў ачкоў не мае. Каманды выступаюць у групе 3 дывізіёна С Лігі нацый, дзе іх супернікамі таксама з’яўляюцца зборныя Фінляндыі і Албаніі.
Заўважым, што беларусы не перамагалі ў афіцыйных матчах 11 сустрэч запар.