BE RU EN

Лаўроў дабіраўся ў ЗША больш за 20 гадзін

  • 30.10.2026, 12:04

Кіраўніку расійскага МЗС давялося аблятаць «недружалюбныя краіны».

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў патраціў больш за 20 гадзін на дарогу ў ЗША, куды прыбыў для ўдзелу ў сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін G20. Як паведамляе Dialog.UA, самалёту давялося аблятаць краіны, якія Масква лічыць недружалюбнымі.

Пасля выхаду з самалёта Лаўроў з'явіўся перад камерамі не ў дзелавым касцюме, а ў джынсах і джэмперы.

У Атланце кіраўнік МЗС Расіі возьме ўдзел у нарадзе міністраў замежных спраў краін «Групы дваццаці». Сустрэча стане падрыхтоўчым этапам да саміту G20, запланаванага на 14–15 снежня ў Маямі.

Чакаецца, што расійская дэлегацыя ў бліжэйшыя гадзіны правядзе некалькі сустрэч, у тым ліку з дзяржаўным сакратаром Злучаных Штатаў Маркам Рубіо.

Апошнія навіны