Юнацкая зборная Беларусі па футболе перамагла ў дывізіёне С на чэмпіянаце свету
- 30.10.2026, 14:18
Беларусы перамаглі ва ўсіх пяці матчах плэй-оф.
Юнацкая зборная Беларусі (U-15) па футболе перамагла ўсіх без выключэння супернікаў у дывізіёне С на фестывалі ФІФА ў Баку. У фінале каманда Дзмітрыя Пятроўскага перамагла Туніс — 3:0.
Падсумуем турнір. Усяго ў чэмпіянаце свету U-15 узялі ўдзел 189 зборных. Спачатку іх падзялілі на групы па шэсць каманд. Беларусь там заняла трэцяе месца, прапусціўшы наперад Перу і Малі. З-за гэтага «белакрылыя» апынуліся ў барацьбе не за самыя высокія месцы, а за пазіцыі з 65-га па 96-е.
Але ў плэй-оф Беларусь апынулася непераможнай. На гэтым шляху нашы хлопцы перамаглі Гібралтар (6:0), Чылі (2:1), Уганду (5:1), Шатландыю (1:0), а ў фінале — Туніс (3:0). І занялі выніковае 65-е месца.
Пераможцам усяго турніру стала зборная Іспаніі.