На аэрадроме Ахтубінск згарыў найноўшы расійскі «Су-57»
- 30.10.2026, 14:44
Пра страту знішчальніка паведамілі OSINT-даследчыкі.
У чацвер, 29 кастрычніка 2026 года, на расійскім аэрадроме Ахтубінск здарыўся пажар, у выніку якога быў цалкам знішчаны шматмэтавы знішчальнік пятага пакалення «Су-57». Узгаранне пачалося падчас запуску рухавікоў з-за няштатнай сітуацыі.
Пра гэта паведамляе OSINT-праект «Абсалютна надзейная крыніца».
Калі інфармацыя пацвердзіцца, гэта стане ўжо чацвёртай стратай «Су-57» для Расіі ў 2026 годзе. Вясной два такія самалёты былі паражаныя на аэрадроме Шагол, а яшчэ адзін знішчальнік быў збіты 23 ліпеня ў Маскоўскай вобласці «сяброўскім» агнём расійскай СПА.
OSINT-даследчыкі таксама звяртаюць увагу на тэмпы вытворчасці гэтых самалётаў. Паводле іх ацэнак, Расійская Федэрацыя выпускае не больш за чатыры «Су-57» на год, таму заяўленыя страты за 2026 год могуць адпавядаць гадавому аб’ёму вытворчасці.
Пры гэтым інфармацыя пра пажар на аэрадроме Ахтубінск і знішчэнне самалёта не пацверджаная афіцыйнымі крыніцамі.