BE RU EN

Пастаўкі расійскай пшаніцы за мяжу ў ліпені—кастрычніку скараціліся на 39,6%

  • 30.10.2026, 16:53

Удары ўкраінскіх БПЛА абрушылі расійскі экспарт.

Пастаўкі пшаніцы з Расіі ў ліпені—кастрычніку 2026 года (першыя чатыры месяцы сельскагаспадарчага года) складзе 10,26 млн тон, заявілі ў аналітычным цэнтры «Русагротранса». У гадавым выражэнні аб'ём паставак скараціцца на 39,6%. Для ячменю зніжэнне складзе 25%, да 2,28 млн тон, для кукурузы — 5,4%, да 1,23 млн тон.

Выразнае скарачэнне экспарту збожжа тлумачыцца лагістычнымі абмежаваннямі, піша «Коммерсант».

З сярэдзіны ліпеня 2026 года масавыя атакі ўкраінскіх БПЛА вывелі з ладу вялікі аб'ём інфраструктуры партоў Чорнага і Азоўскага мораў. Пастаўкі праз гэты канал цяпер абмежаваныя.

Праз порт Наварасійск у чэрвені—кастрычніку 2026 года, згодна з ацэнкай аналітыкаў «Русагротранса», было экспартавана 2,13 млн тон, або 20,8% усёй пшаніцы. У гадавым выражэнні аб'ём паставак скараціўся на 71,1%. Экспарт праз порт Каўказ за той жа перыяд скараціўся з 3,79 млн тон у 2025 годзе да 400 тыс. тон у 2026 годзе. Пастаўкі праз Туапсэ засталіся прыкладна на тым жа ўзроўні — каля 500 тыс. тон за чатыры месяцы сезона.

Экспарт збожжа пераарыентуецца ў асноўным на парты Балтыкі. Згодна з падлікамі аналітыкаў «Русагротранса», усяго праз іх вывезена 38,3% пшаніцы ў ліпені—кастрычніку 2026 года. Толькі ў кастрычніку іх доля можа скласці 65%. Асноўным хабам тут стала Усць-Луга, на якую прыпала 14% сукупнага экспарту за чатыры месяцы, у той час як годам раней у аналагічны перыяд яе доля была нулявой. Доля Высоцка дасягнула 9,4%. На іншыя парты Балтыкі прыпала 1,16 млн тон адгрузак. Год да года значэнне павялічылася ўдвая. На Санкт-Пецярбург прыпала 454 тыс. тон. У мінулым сезоне пшаніца праз гэты порт у ліпені—кастрычніку не экспартавалася.

Апошнія навіны