BE RU EN

Папа Леў XIV просіць дазволіць яму прагаласаваць па пошце на выбарах у ЗША

  • 30.10.2026, 17:17

Кіраўнік Каталіцкай царквы зарэгістраваны як выбаршчык у штаце Ілінойс.

Папа Леў XIV просіць дазволіць яму прагаласаваць па пошце на прамежкавых выбарах, якія адбудуцца ў ЗША 3 лістапада, піша Chicago Sun-Times.

Кіраўнік Каталіцкай царквы, які нарадзіўся ў Чыкага, па-ранейшаму зарэгістраваны як выбаршчык у штаце Ілінойс і падаў заяўку на атрыманне бюлетэня.

Дадзеныя аб галасаванні паказваюць, што раней ён удзельнічаў як у праймерыз Рэспубліканскай партыі, так і ў праймерыз Дэмакратычнай партыі.

Апошнія навіны