Няма там ніякіх рускіх, пра якіх увесь час кажа Пуцін
- 30.10.2026, 19:59
Расіяне спрабуюць схаваць ганьбу.
Расійскі «ваенкар» Раманаў паведамляе, што з горада Алешкі на тэрыторыю, падкантрольную Украіне, выказалі жаданне выехаць у чатыры разы больш людзей, чым на тэрыторыю Расіі, — піша ў «Фэйсбуку» украінскі журналіст Дзмітрый Раманаў
Ва Украіну адправіліся 17 аўтобусаў, у РФ — усяго чатыры. Аднак, каб схаваць гэтую ганьбу, расіяне збіраюцца паказаць больш аўтобусаў, якія накіроўваюцца ў РФ. Проста ў іх будуць зашторваныя вокны, каб не было відаць, што ўнутры пустата.
Наглядна пра настроі насельніцтва на акупаваных тэрыторыях. Няма там ніякіх рускіх, пра якіх увесь час кажа Пуцін. Большасць людзей ненавідзіць Расію і не хоча жыць пад уладай акупантаў.