Узброеныя сілы Украіны знішчылі дронам расійскі верталёт Мі-8
- 30.10.2026, 20:32
Паспяховую аперацыю правялі байцы Трэцяй штурмавой брыгады.
Падчас аперацыі супраць расійскай лагістыкі ўкраінскія аператары дронаў выследзілі верталёт Мі-8 і нанеслі ўдар пасля яго прызямлення.
Па паведамленні украінскай Трэцяй штурмавой брыгады, разлік ударных беспілотнікаў-камікадзэ «Хорнэт» з узвода ўдарных крылаў SKYFOM батальёна беспілотных сістэм выявіў расійскі верталёт і паспрабаваў перахапіць яго ў паветры. Дроны прымусілі экіпаж змяніць напрамак палёту.
Круізная хуткасць Мі-8 была вышэйшая за хуткасць ударных беспілотнікаў. Аднак пасля прызямлення верталёта ўкраінскія вайскоўцы нанеслі па ім удар у раёне паліўных бакаў. Другі беспілотнік «Хорнэт» таксама трапіў у мэту.
У выніку верталёт, які расійская армія выкарыстоўвае для перавозкі асабовага складу і грузаў, эвакуацыі і агнявой падтрымкі, як сцвярджае ўкраінскае падраздзяленне, цалкам згарэў.