Гэта не Пуцін трымаў у руках пульт
- Ян Валетаў
- 31.10.2026, 4:30
Кожнае расійскае ваеннае злачынства мае канкрэтнага выканаўцу.
Разумею, што абзываць расіян падонкамі цалкам марна і бессэнсоўна. Можна толькі атрымаць мянушку Капітан Відавочнасць. Проста адзначце для сябе на будучыню ўчарашні дзень.
Забітыя мірныя жыхары ў Дніпры.
Забітыя мірныя жыхары ў Чарнігаве. Дроны па маршрутках і прыпынках у Запарожжы… Пуцін вінаваты? Ну, гэта істота, вядома, вінаватая.
Толькі не ён асабіста накіроўваў у рэальным часе «Герань» на платформу з людзьмі. Не ён выцэльваў дзвюх дзяўчынак у Чарнігаве. Не ён біў па людзях у цэнтры Запарожжа.
Я, вядома, супраць калектыўнай адказнасці, але гэта яшчэ залежыць ад таго, які калектыў. У выпадку з Расіяй — які поп, такі і прыход.
Гэта адбываецца не таму, што нягоднік узабраўся ўверх і адтуль раздае злачынныя загады, прымушаючы нявінных авечак выконваць іх пад страхам смерці. Гэта выбар зграі, хворай на шаленства.
Пуцін — проста матэрыялізаваная калектыўная мара народа. Поўнасцю адпаведная яго чаканням, надзеям і схільнасцям. Тыя, каму гэта агідна, даўно па-за межамі звярынца.
Унутры Расіі ёсць толькі тыя, хто церпіць, баіцца, падпарадкоўваецца, але пры гэтым ускосна ўдзельнічае. І тыя, хто проста ўдзельнічае — з радасцю і энтузіязмам.
Прабачце, ёсць яшчэ тыя, каму абыякава. Але яны таксама — апора рэжыму. Магчыма, самая магутная і шматлікая.
Учора быў звычайны дзень. Нічога асаблівага. Звычайны восеньскі дзень, у які Расія забівала ўкраінскіх грамадзян, разбурала дамы, вакзалы, падстанцыі, гандлёвыя цэнтры… Словам, расіяне займаліся звычайнай, прывычнай, любімай справай — неслі навакольным гора, смерць і разбурэнні. Не Пуцін. Не Мядзведзеў. Не Герасімаў. Не абстрактны грамадзянін Ніхто.
У аператара дрона, які забіў 15 чалавек, што чакалі электрычку ў Дніпры, ёсць канкрэтныя прозвішча, імя, званне, падатковы нумар, адрас, сям’я…
Ён — грамадзянін краіны-забойцы. Сам забойца. Яго дзеці — дзеці забойцы. І калі вайна скончыцца, ні краіна, ні ён, ні яго дзеці іншымі не стануць. Яны злачынцы.
І не кажыце мне, што дзеці не адказваюць за бацькоў. Яны вырастаюць і займаюць іх месца. Яны растуць на «подзвігах герояў СВА», на ўзорах «беспрыкладнай мужнасці» тых, хто б’е па вуліцах Чарнігава, напрыклад. Ад ліхога насення не бывае добрага плоду.
Не Пуцін — бацька зла. І не ген зла вінаваты. Асяроддзе, хворае на шавінізм, нарадзіла патрэбнага правадыра. Правадыр даў асяроддзю патрэбны для развіцця кампост. Яны ўзаемна дапоўнілі адзін аднаго.
Мінуць гады, дарагія мае суайчыннікі, шмат што забудзецца, але вельмі раю запомніць — нельга перамагчы прыроду і схільнасці мільёнаў без ваеннай паразы і працяглага выхавання.
І нават пры ваеннай паразе вынік не гарантаваны.
А ваеннай паразы не будзе. І дэнацыфікацыі ў Расіі не будзе. А будзе новы эпас — эпас Гіві і Матарол.
І вельмі важна на будучыню ніколі не забываць, што гэта не Пуцін трымаў у руках пульт. Гэта 140 мільёнаў пуціных, мядзведзевых і іншай нячысьці забівалі, руйнавалі, рабавалі і гвалцілі.
Я ўжо пісаў пра гэта пасля Бучы. Але паўтарыць не грэх. Лідар — гэта не тое, што нараджаецца на пустым месцы. Лідар — гэта той вобраз, якім цяжарны народ.
Гэта яго мара і сутнасць.
Мір абавязкова будзе. Але забойцы нікуды не дзенуцца — яны будуць чакаць наступнай магчымасці забіваць. Мясаедных не пераробіш.
Ян Валетаў, украінскі пісьменнік, Facebook