BE RU EN

У Калінінградзе і вобласці — маштабны блэкаўт

  • 31.10.2026, 8:45

Акрамя святла, знік і мабільны інтэрнэт.

Каля поўначы 30 кастрычніка ў Калінінградзе і шэрагу гарадоў Калінінградскай вобласці РФ знікла святло. Праблемы ўзніклі і з мабільным інтэрнэтам.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расійскія СМІ.

Пра адключэнне паведамілі жыхары некалькіх калінінградскіх раёнаў, а таксама гарадоў:

Гур'еўск;

Светлагорск;

Піянерскі;

Янтарны;

Гвардзейск;

Баграціёнаўск.

Без святла засталіся і іншыя населеныя пункты вобласці. Акрамя таго, у рэгіёне ўзніклі перабоі з мабільным інтэрнэтам.

Прычын блэкаўту мясцовыя ўлады пакуль не назвалі.

Калінінградская вобласць – расійскі эксклаў паміж Польшчай і Літвой, адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Расіі.

На пачатку 2025 г. краіны Балтыі адлучыліся ад энергасістэмы Расіі і Беларусі і сінхранізаваліся з еўрапейскай. З таго часу энергасістэма Калінінграда працуе ў ізаляваным рэжыме.

Апошнія навіны