Пяць фактараў, ад якіх залежыць мір ва Украіне
- 31.10.2026, 10:11
Такія перспектывы рэальнага мірнага пагаднення.
Перамовы аб спыненні вайны ва Украіне могуць выйсці на новы ўзровень. Кіеў і Масква рыхтуюцца да трохбаковай сустрэчы з ЗША, якая папярэдне прызначаная на 10 лістапада ў Абу-Дабі. Аднак шанцы на пагадненне залежаць ад пяці ключавых пытанняў — ад гарантый бяспекі і тэрыторый да пазіцыі Еўропы і гатоўнасці Вашынгтона займацца Украінай, піша Politico (пераклад — сайт Charter97.org).
1. Першыя крокі да перамір’я. На перамовах могуць абмеркаваць абмен палоннымі, спыненне удараў па энергетычнай інфраструктуры і ўстанаўленне «цішыні» ў Чорным моры. Гэтыя дамоўленасці маглі б стаць пачаткам больш шырокага пагаднення.
2. Гарантыі бяспекі. Кіеву патрэбныя надзейныя гарантыі з боку ЗША і еўрапейскіх саюзнікаў, уключаючы магчымы ўдзел НАТА. Масква, наадварот, патрабуе абмежаваць пашырэнне і вайсковую прысутнасць альянсу.
3. Тэрытарыяльнае пытанне. Магчымыя кампрамісы, у тым ліку стварэнне буфернай зоны на Данбасе, павінны абмяркоўваць непасрэдна лідары Украіны, Расіі і ЗША.
4. Удзел Еўропы. Еўрапейскія краіны забяспечваюць асноўную частку вайсковай і фінансавай дапамогі Кіеву, а будучыя міратворчыя сілы, верагодна, будуць пераважна еўрапейскімі. Францыя, Вялікабрытанія і Германія ўжо прапрацоўваюць варыянты ў межах «Кааліцыі ахвотных». Але адзінага прадстаўніка Еўропы за сталом перамоў пакуль няма.
5. Пазіцыя Вашынгтона і намеры Крамля. Эскалацыя вакол Ірана можа адцягнуць увагу ЗША ад Украіны. Еўрапейскія сталіцы таксама сумняваюцца, што Пуцін сапраўды зацікаўлены ў спыненні вайны, і рыхтуюцца ўзмацняць падтрымку Кіева і санкцыйны ціск на Маскву.
Ад таго, ці ўдасца ўзгадніць гэтыя пытанні, залежыць не толькі магчымасць сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і Пуціна, але і перспектыва рэальнага мірнага пагаднення.