Аўтамабіль з кампаніяй падлеткаў трапіў у жудаснае ДТЗ у Лельчыцкім раёне
- 31.10.2026, 11:28
17-гадовы вадзіцель Audi не справіўся з кіраваннем.
Тры чалавекі загінулі ў аварыі, якая адбылася раніцай у Лельчыцкім раёне, паведамілі ў прэс-службе МУС.
Паводле звестак міліцыі, каля чатырох гадзін на 76-м кіламетры трасы Р36 Мазыр — Лельчыцы — Мілашавічы — мяжа з Украінай 17-гадовы вадзіцель Audi не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе аўтамабіль урэзаўся ў дрэва.
У выніку ДТЗ 16-гадовы і двое 17-гадовых пасажыраў загінулі. Вадзіцель і 15-гадовы пасажыр атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу.
На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС і следча-аператыўная група.