Украінскі пілот на МіГ-29 майстэрска збіў два расійскія БПЛА
- 31.10.2026, 13:21
Моцнае відэа.
Украінскі пілот на знішчальніку МіГ-29 збіў два расійскія дроны падчас адбіцця чарговай паветранай атакі праціўніка.
Як паведамляе Цэнзар.НЕТ, лётчык Паветраных сіл ЗСУ з пазыўным «West» падчас пераследу першага варожага дрона ўзяў мэту на суправаджэнне і знішчыў яе ракетай класа «паветра-паветра».
Другі расійскі беспілотнік украінскі пілот збіў прыцэльным агнём з авіяцыйнай гарматы знішчальніка.
У выніку абедзве паветраныя цэлі праціўніка былі знішчаныя.