BE RU EN

У Беларусі рыхтуюць змены па падатковых дэкларацыях

  • 31.10.2026, 13:29

Наваўвядзенні закрануць тэрміны іх падачы і сплаты збораў.

У Беларусі ў 2027 годзе маюць намер змяніць тэрміны, у якія насельніцтва павінна прадставіць падатковыя дэкларацыі. Гэтыя магчымыя змены прадугледжаныя праектам змяненняў у Падатковы кодэкс, паведамілі у «палате прадстаўнікоў».

«Пераносяцца тэрміны прадстаўлення фізічнымі асобамі падатковых дэкларацый (разлікаў) па падатку на даходы фізічных асоб у дачыненні да даходаў, што падлягаюць падаткаабкладанню па заканчэнні каляндарнага года, — з 31 сакавіка на 30 красавіка года, наступнага за справаздачным; тэрміны ўручэння паведамлення на ўплату падатку — з 30 красавіка на 15 чэрвеня; тэрміны ўплаты падатку — з 1 чэрвеня на 1 жніўня», — паведамілі ў «палатцы».

Законапраект з гэтымі зменамі 30 кастрычніка ў першым чытанні ўхваліла «палата прадстаўнікоў», на чарзе — другое чытанне «палаточнікамі».

Апошнія навіны