BE RU EN

Лаўроў паскардзіўся на Трампа і вылучыў новыя прэтэнзіі

  • 31.10.2026, 13:45

Дызельнае пагадненне нічога не дало Крамлю.

Міністр замежных спраў краіны-агрэсара Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што ў адносінах паміж Масквой і Вашынгтонам дагэтуль не адбылося ніводнага рэальнага збліжэння. Пра гэта ён сказаў у кулуарах сустрэчы міністраў замежных спраў краін G20, паведамляе STERN.de.

У прыватнасці, кіраўнік расійскага МЗС выказаў рэзкія прэтэнзіі ў адрас ЗША і даў зразумець, што ў Крамля няма падстаў разлічваць на змякчэнне амерыканскай палітыкі.

«На практыцы пакуль не бачна ніякага рэальнага прагрэсу ў адносінах з ЗША. Не варта плекаць ілюзій наконт дызельнага паліва», — заявіў Лаўроў.

Па яго словах, «фундаментальныя пытанні» ў адносінах дзвюх краін застаюцца нявырашанымі.

Акрамя таго, ён паскардзіўся, што санкцыйны ціск на Расію не аслабляецца. Лаўроў падкрэсліў, што адміністрацыя дзейнага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падаўжае ўсе абмежаванні, уведзеныя пры яго папярэдніку Джо Байдэне, а таксама ўводзіць новыя санкцыі супраць расійскіх нафтавых гігантаў «Лукойл» і «Раснафта».

Апошнія навіны