BE RU EN

Байцы ўкраінскай «Альфы» ўсталявалі рэкорд па паспяховых аперацыях за тыдзень

  • 31.10.2026, 14:18

Амаль 3200 акупантаў нейтралізавана.

Аператары Цэнтра спецаперацый «Альфа» СБУ за тыдзень нейтралізавалі 3198 расійскіх вайскоўцаў. У спецслужбе заявілі, што гэта рэкордны вынік.

Пра гэта паведамляе Служба бяспекі Украіны.

Паводле верыфікаваных дадзеных спецпадраздзялення, сярод нейтралізаваных расійскіх вайскоўцаў:

2146 акупантаў ліквідавана;

1052 атрымалі раненні.

Спецслужба таксама апублікавала відэа працы сваіх аператараў.

У СБУ адзначылі, што гэта рэкордны паказнік для аператараў Цэнтра спецаперацый «Альфа» па колькасці знішчанай жывой сілы праціўніка за такі кароткі прамежак часу.

Нагадаем, паводле ацэнак брытанскага выдання The Economist, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расія магла страціць ад 374 да 770 тысяч вайскоўцаў забітымі.

Агульныя страты расійскай арміі, уключаючы параненых, ацэньваюць у 1,4–2,1 млн чалавек.

У той жа час, паводле падлікаў Генштаба ЗСУ, па стане на 29 кастрычніка Расія страціла за месяц 49 040 вайскоўцаў, і гэта самы вялікі месячны паказнік з пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

Апошнія навіны