BE RU EN

Зяленскі прыбыў у Стамбул

  • 31.10.2026, 17:02

Прэзідэнт Украіны правядзе перамовы з Эрдаганам.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў суботу прыбыў у Стамбул, дзе правядзе перамовы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

«Прыбылі з камандай у Стамбул… Працуем над умацаваннем абароны нашых людзей, міждзяржаўнага партнёрства з Турцыяй і рэальных дыпламатычных перспектыў», — напісаў прэзідэнт у сваім Telegram.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, падчас перамоваў таксама абмяркуюць важныя пытанні, звязаныя з суднаходствам у Чорным моры. Акрамя таго, у Зяленскага запланаваная сустрэча з Усяленскім патрыярхам Варфаламеем.

Нагадаем, што ў першай палове кастрычніка ў Чорным моры за дзесяць дзён шэсць гандлёвых суднаў падвергліся нападзенням. Сярод іх былі Alfa Watan, HS Dignity, Wine Trader і Yara J. Старэйшы аналітык кампаніі Ambrey Томас Алекса звязаў рост колькасці ахвяр, у прыватнасці, з падвойнымі ўдарамі паветраных і надводных дронаў. З-за павышэння рызык скарацілася колькасць заходаў суднаў ва Украіну, а страхаванне перавозак падаражэла.

Апошнія навіны