Сіманьян паміраючым голасам зрабіла «тэрміновую заяву»
- 4.10.2026, 9:59
Прапагандыстка зноў паскардзілася на здароўе.
Расійская прапагандыстка Маргарыта Сіманьян, якая актыўна падтрымлівае вайну супраць Украіны, выйшла на сувязь пасля няўдалай аперацыі.
Пуціністка запісала галасавое паведамленне ў сваім тэлеграм-канале, дзе паміраючым голасам паведаміла, каб ёй не тэлефанавалі і не пісалі, паведамляе «Главред».
Паводле слоў Сіманьян, ёй не трэба тэлефанаваць з просьбамі «ўзяць на працу», з «новымі праектамі» і з іншымі пытаннямі, якія не датычаць жыцця і смерці.
Яна таксама паведаміла, што аперацыя, якая планавалася пасля яе лячэння ад анкалогіі, прайшла не так, як трэба было, і «рэабілітацыя праходзіць не так, як чакалася».
Напярэдадні Сіманьян паказалася на бальнічнай пасцелі, дзе заклікала сваіх землякоў маліцца за яе здароўе.