Z-палкоўнік Задэрэй у трывозе: Пуцін вядзе Расію да паразы
- 4.10.2026, 12:12
Крэмль трапіў у пастку вайны на знясіленне.
Палкоўнік запасу Узброеных Сіл РФ, Z-патрыёт Валеры Задэрэй спрагназаваў паразу Расіі з-за зацягнутай вайны і эканамічнай палітыкі Уладзіміра Пуціна. Гучную заяву ён зрабіў у эфіры прапагандыста РФ Паўла Іванова, перадае Dialog.UA.
Задэрэй адзначыў плачэвны стан дзяржаўных фінансаў Расіі, дадаўшы, што расіянам прыйдзецца ў сваіх кішэнях адчуць наступствы так званай «СВА».
«У выніку гэтай «спецыяльнай ваеннай аперацыі», якая зацягваецца і пачынае знясільваць сілы, і ў выніку палітыкі, у тым ліку фінансавага блоку, урада і ЦБ, ён (дэфіцыт у бюджэце РФ — рэд.) нарастае. Гэта будуць перакладаць на народ, на прадпрымальнікаў. Тут іншага чакаць не даводзіцца… Гэта тэндэнцыя, гэта ў рэшце рэшт прывядзе да нашай паразы. Перамогі так не дасягнуць!» — заявіў Z-патрыёт.
Ён адзначыў адсутнасць адзінства ў Расіі і тое, што расіяне ў сваёй большасці не хочуць браць удзел у вайне, «застаюцца ўбаку».