Анатоля Кашпіроўскага пахаваюць таемна
- 4.10.2026, 15:36
Псіхатэрапеўт і тэлевядучы памёр 3 кастрычніка.
Пахаванне псіхатэрапеўта і тэлевядучага Анатоля Кашпіроўскага адбудзецца ў закрытым фармаце. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на сям'ю Кашпірoўскага.
На якіх могілках пахаваюць тэлевядучага, не ўдакладняецца. Паводле слоў прадзюсара Сяргея Дварцова, сям'я прыняла рашэнне не агалошваць месца пахавання нават сябрам і калегам Кашпіроўскага.
Анатоль Кашпіроўскі памёр 3 кастрычніка ва ўзросце 87 гадоў. Цырымонія развітання адбудзецца 8 кастрычніка а 12:00 па Мінску ў зале развітання Траякураўскіх могілак у Маскве.
Псіхатэрапеўт стаў вядомым у 1989 годзе дзякуючы тэлевізійнай праграме «Сеансы здароўя ўрача-псіхатэрапеўта Анатоля Кашпіроўскага». У эфіры ён «заражаў» ваду, даваў устаноўкі на здароўе, багацце і працвітанне і нібыта ацаляў ад страўнікава-кішачных і сардэчных захворванняў. У навуковай супольнасці яго метады крытыкавалі, і ў выніку вяшчанне яго перадачы спынілі.