BE RU EN

У Токіа скончылася рэкордная серыя дажджоў

  • 4.10.2026, 16:51

Яна цягнулася 37 дзён.

У цэнтры Токіа перарвалася рэкордная серыя дажджлівых дзён. З 27 жніўня па 2 кастрычніка ападкі фіксавалі штодня, а ў суботу, 3 кастрычніка, дажджу нарэшце не было. Пра гэта са спасылкай на Японскае метэаралагічнае агенцтва паведамляюць японскія СМІ.

Дажджы цягнуліся 37 дзён, і такога не было за ўсю гісторыю назіранняў. Папярэдні рэкорд — 33 дні запар — быў усталяваны летам 2019 года. Тады дажджы ішлі з 27 чэрвеня па 29 ліпеня.

Верасень стаў першым месяцам з 1886 года, калі ў Токіа дождж ішоў штодня. За месяц выпала 696,5 міліметраў ападкаў — прыкладна ў тры разы больш за норму.

Затяжныя дажджы закранулі не толькі Токіа. Паводле дадзеных агенцтва, у цэлым на ціхаакіянскім узбярэжжы ўсходняй Японіі верасень стаў рэкордным: ападкаў выпала больш, а сонечных гадзін было менш, чым калі-небудзь.

Апошнія навіны