BE RU EN

Ва Украіне стварылі ракету супраць рэактыўных Shahed

  • 4.10.2026, 20:20

Зяленскі распавёў пра яе выпрабаванні.

Ва Украіне распрацавалі новую малую ракету «Ніка», прызначаную для знішчэння рэактыўных ударных дронаў тыпу Shahed. Пра гэта 4 кастрычніка падчас зносін з журналістамі паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, якога цытуе «Суспільне».

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, распрацоўку станоўча ацэньваюць як украінскі, так і нямецкі бакі. Наперадзе — выпрабаванні ракеты.

«У нас з’яўляецца новая малагабарытная ракета «Ніка» супраць рэактыўных Shahed. Усё станоўча, і немцы, і мы, станоўча рэагуем. Там будуць выпрабаванні. Пакуль што глядзім, што можа быць станоўчым», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт таксама паведаміў пра паспяховае выпрабаванне новага ўкраінска-нямецкага перахопніка «Спыс».

«Важна, што сёння мы пачулі пра тэст нашага новага перахопніка, нямецка-ўкраінскі перахопнік «Спыс». Тэст быў станоўчы», — адзначыў ён.

Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам у Кіеве 4 кастрычніка Зяленскі заявіў, што цяпер Украіна збівае прыблізна 85–92% звычайных Shahed. У той жа час эфектыўнасць перахопу рэактыўных дронаў складае 50–60%. Паводле яго слоў, у змаганні з імі істотную дапамогу аказвае авіяцыя, у прыватнасці знішчальнікі F-16.

Апошнія навіны