Расія ўдарыла рэактыўнымі дронамі па жылым раёне Харкава
- 5.10.2026, 9:20
Ёсць загінулы.
Тры беспілотнікі расійскіх БПЛА нанеслі ўдары паблізу жылых дамоў у Індустрыяльным раёне Харкава і выбілі вокны ў пяці з іх, а таксама пашкодзілі дахі. Пра гэта 4 кастрычніка паведаміў мэр горада Ігар Цярэхоў.
«На жаль, ёсць загінулы. Акрамя таго, васьмёра чалавек атрымалі раненні, сярод якіх адзін чалавек знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане», — сказаў Цярэхоў.
Кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінегубаў удакладніў, што адзін з удараў прыйшоўся па шматпавярхоўцы. У Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) Украіны паведамілі таксама пра пажары ў адным адміністрацыйным будынку і на прамысловым аб'екце. Акрамя таго, падчас атакі былі пашкоджаныя аўтамабілі. Паводле даных «Новости.LIVE», мужчына, які загінуў у выніку аднаго з удараў, ехаў у аўтамабілі з жанчынай і сабакам. Жанчына засталася жывой, але цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі. Сабака таксама выжыў — яго дасталі з аўтамабіля і перадалі ў Цэнтр абыходжання з жывёламі.
Расійская армія рэгулярна наносіць паветраныя ўдары па Харкаву. Удзень 2 кастрычніка па двух раёнах горада былі запушчаныя кіраваныя авіяцыйныя бомбы. Адзін з боепрыпасаў трапіў у прыватны жылы дом.