BE RU EN

Пілот FlyDubai, які спрабаваў захапіць самалёт, зрабіў прызнанне

  • 5.10.2026, 10:27

Аль-Хамамі рыхтаваў тэракт некалькі месяцаў.

Пілот FlyDubai планаваў накіраваць самалёт у тэрмінал аэрапорта Бэн-Гурыёна пасля атрымання дазволу на пасадку ў Ізраілі. Пра гэта паведамляе ізраільскі «12 канал» са спасылкай на даныя дапыту аманца Хамама аль-Хамамі.

Паводле звестак тэлеканала, аль-Хамамі рыхтаваў напад некалькі месяцаў. У чэрвені, падчас аднаго з рэйсаў, ён збіраў звесткі ў аэрапорце, а да гэтага спрабаваў абраць рэйс у Тэль-Авіў. Следчым ён паведаміў, што марыў «урэзацца ў Бэн-Гурыён».

Атаку ўдалося сарваць дзякуючы капітану Сміту Маччхару: нягледзячы на цяжкія раненні, ён адчыніў дзверы кабіны. Пасажыры і іншыя пілоты змаглі трапіць унутр і спыніць нападніка.

Пасля інцыдэнту на рэйсе FlyDubai прэм’ер-міністр Ізраіля даручыў правесці комплексную праверку бяспекі замежных авіякампаній, якія выконваюць рэйсы ў краіну.

Апошнія навіны