«Я думаў, што ён урэжэцца ў мяне ззаду!»
- 5.10.2026, 11:17
З якой хуткасцю паляцеў гэты Mercedes на магілёўскай трасе?
Інструктар Юрый Красноў любіць паўтараць: «Не мае значэння, якая дарога і якое на ёй абмежаванне хуткасці. Паглядзіце ў люстэрка: ззаду абавязкова будзе хтосьці, хто хоча ехаць хутчэй за вас». Гэтым разам хутчэй за ўсіх хацеў ехаць кіроўца Mercedes. І ўсёй шырыні магілёўскай трасы яму было мала, піша «Онлайнер».
Інцыдэнт адбыўся 1 кастрычніка каля 21:40.
— Гэта магілёўская траса ў кірунку Мінска, участак ад Прылесся да вуліцы Селіцкага. Там сярэдняя хуткасць — 80 км/г, але кіроўца Mercedes ехаў значна хутчэй, — адзначыў аўтар відэа. — Я думаў, што ён урэжэцца ў мяне ззаду!
А наперадзе — пешаходны пераход.