Прамысловы альпініст зняў туманны Мінск з 44-га паверха
- 5.10.2026, 12:14
Відэафакт.
Прамысловы альпініст Павал цяпер усталёўвае шкленне на будынку Міжнароднага фінансавага цэнтра ў раёне «Minsk World». Хмарачос на 42 паверхі стане самым высокім у сталіцы. Мужчына паказаў, як выглядае ягоная праца ў тумане.
— О, «Minsk World», якая прыгажосць, вышэй за воблакі, — пракаментаваў відэа Павал. А ў каментарыях прызнаўся, што вышыня, на якой ён знаходзіцца, адпавядае ўзроўню 43–44-га паверха.
На відэа — суцэльны туман, у якім амаль нічога не бачна.
У каментарыях альпініст распавёў, што цяпер усталёўвае шкляныя модулі. Таксама на даху плануецца верталётная пляцоўка.