BE RU EN

Ізраільцянін прыляцеў у Мінск з Тэль-Авіва з $33 тысячамі

  • 5.10.2026, 14:08

На мяжы ўзніклі пытанні.

Крымінальную справу за кантрабанду валюты ўзбудзілі ў дачыненні да грамадзяніна Ізраіля, які прыляцеў у Мінск рэйсам з Тэль-Авіва, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Пасля прызямлення самалёта ў Нацыянальным аэрапорце Мінск мужчына прайшоў па «зялёным калідоры» ў зону мытнага кантролю. Мытнікі праверылі багаж іншаземца і выявілі 33 тысячы долараў у эквіваленце.

«Такая сума больш як у тры разы перавышае ўстаноўлены

заканадаўствам ліміт на перамяшчэнне без дэкларавання», — адзначылі ў ДМК.

У дачыненні да ізраільцяніна ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 2 арт. 228 (Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў) Крымінальнага кодэкса. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў з канфіскацыяй грашовых сродкаў.

Апошнія навіны