BE RU EN

Драпаты адмяніў рашэнне Сырскага, звязанае з Беларуссю

  • 5.10.2026, 14:11

Што вядома пра рашэнне галоўнакамандуючага ЗСУ.

Галоўнакамандуючы ЗСУ Міхаіл Драпаты адмяніў рашэнне свайго папярэдніка — Аляксандра Сырскага, які летам перакінуў камандаванне 7-га корпуса Дэсантна-штурмавых войскаў з Добрапольскага кірунку на Валынь — дзеля адбіцця патэнцыйнага наступу з боку Беларусі. Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

«Драпаты, уступіўшы на пасаду, адмяніў гэтае рашэнне і перанакіраваў камандаванне корпуса ў Запарожжа (чаму ў 7-м корпусе насамрэч узрадаваліся, бо на Валыні ім аб’ектыўна не было чаго рабіць)», — гаворыцца ў матэрыяле УП.

Як адзначае выданне, расійскія войскі назапашваюць рэсурсы ў раёне Гуляйполя Запарожскай вобласці. Яны плануюць сфармаваць з гэтага населенага пункта «вялікую пятлю» — кальцо для ахопу самога горада Запарожжа.

Некалькі суразмоўцаў УП паведамілі, што Драпаты, прытрымліваючыся мадэлі НАТА, імкнецца вярнуць камандаванне Аб’яднаных сіл да іх «наладак па змаўчанні» — і перадаць ім пад кіраванне ўвесь фронт.

Апошнія навіны