BE RU EN

Галоўная задача — не даваць Путіну вынікаў

  • Валерый Пекар
  • 5.10.2026, 17:22

Кожны можа працаваць на паразу Крамля.

Безумоўна, Расія можа ваяваць гадамі. Але Расія не можа ваяваць гадамі. Патлумачу.

Расія можа ваяваць гадамі, закручваючы гайкі, друкуючы грошы, бяручы ў доўг у будучых пакаленняў, мабілізуючы ўсё новыя пакаленні гарматнага мяса, узмацняючы ўнутраныя рэпрэсіі, здаючы краіну па кавалачках Кітаю, падманваючы Амерыку і палохаючы Еўропу. Але пры адной умове — калі пры гэтым дэманструецца хоць нейкі вынік. Мэтавай аўдыторыяй гэтай дэманстрацыі з’яўляюцца ўласныя прыспешнікі, якім трэба пацвердзіць, што цар яшчэ здольны; уласнае грамадства, якое трэба запэўніць, што «цар сапраўдны і яшчэ ого-го»; Кітай, які трэба пераканаць, што гульня яшчэ не скончана (што бывае, калі гульня заканчваецца, пацікаўцеся ў знаўцаў го), Амерыка і Еўропа, якія мусяць паважаць і баяцца.

Калі выніку няма, то Расія не можа ў такім рэжыме працягваць вайну гадамі. Ястрабінае крыло будзе патрабаваць замены цара на больш здольнага, галубінае крыло будзе шукаць сепаратных перамоваў з Захадам, Захад перастане звяртаць увагу на гучныя заявы, а Кітай вырашыць, што настаў час падліку.

Вось чаму Путіну крайне патрэбныя вынікі. Ці на украінскім фронце, ці ў тыле Украіны, ці на еўрапейскім фронце, ці яшчэ дзе-небудзь. Такім чынам, наша галоўная задача — не даваць Путіну вынікаў. Таму прапаную разглядаць дзейнасць кожнага чалавека (пачынаючы з сябе) з пункту гледжання: «Ці не наіграў я сёння Путіну некалькі ачкоў?»

У ідэале адказ на гэтае пытанне мусіць быць: «Наадварот, сёння я адабраў у Пуціна некалькі ачкоў». Тыя, хто ў сілах абароны, робяць гэта штодня. Тыя, хто працуе ў абароннай сферы, таксама. Але гэтае пытанне датычыцца ўсіх нас.

Не будзьце часткай праблемы, будзьце часткай рашэння.

Валерый Пекар, Facebook

Апошнія навіны