У раёне мінскай ЦЭЦ-4 сёння і заўтра можа быць шумна
- 5.10.2026, 19:08
Энергетыкі патлумачылі, у чым прычына.
На сталічнай ЦЭЦ-4 5–6 кастрычніка будуць праводзіцца планавыя мерапрыемствы па запуску абсталявання, якое забяспечвае цеплазабеспячэнне горада. У «Мінскэнерга» у сувязі з гэтым папярэджваюць, што можа быць шумна.
«Звяртаем увагу жыхароў прылеглых раёнаў — падчас правядзення работ магчыма павышэнне ўзроўню шуму. Падобныя акустычныя нагрузкі з’яўляюцца неад’емнай часткай тэхналагічнага працэсу», — паведамілі ў «Мінскэнерга».
Там таксама адзначылі, што ад стабільнай працы ЦЭЦ наўпрост залежыць цяпло ў дамах, сацыяльных установах і на прадпрыемствах горада з надыходам халадоў.
Арганізацыя прыносіць прабачэнні за магчымыя нязручнасці і дзякуе мінчанам за разуменне і цярпенне!