BE RU EN

Частка Крыму засталася без святла

  • 5.10.2026, 19:18

У электрасетках адбыліся аварыі.

У Бахчысарайскім раёне акупаванага Крыму, а таксама ў некаторых населеных пунктах пад Севастопалем адбылося адключэнне электраэнергіі з-за пашкоджанняў у сетках. Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Севастопальэнерга».

«У сувязі з пашкоджаннем у сетках 110–35 кВ Таўрычаскага ПМЭС адсутнічае напружанне ў Бахчысарайскім раёне, у тым ліку і ў в. Верхнесадовае, в. Пірагоўка, в. Франтавае. Аварыйна-рамонтныя брыгады займаюцца ліквідацыяй тэхналагічнага парушэння», — удакладнілі на прадпрыемстве.

На мінулым тыдні з-за недахопу магутнасці Севастопаль пераключалі на схему падачы электраэнергіі паводле графіка «два праз шэсць гадзін». Рэгулярныя перабоі з электразабеспячэннем працягваюцца ў горадзе і ў астатняй частцы Крыму з вясны з-за удараў Узброеных Сіл Украіны па энергетычнай інфраструктуры паўвострава.

Апошнія навіны