Беларуска Сасновіч упэўнена стартавала на турніры ў Кітаі
- 5.10.2026, 20:01
Другая ракетка Беларусі перамагла кітайку Сіньсінь Яо.
Аляксандра Сасновіч (WTA: 121) паспяхова стартавала на турніры з катэгорыі WTA 125 з прызавым фондам 115 тысяч долараў у Сучжоу. У матчы першага круга другая ракетка Беларусі перамагла кітаянку Сіньсінь Яо (WTA: 271) — 7:5, 6:1.
У наступным крузе яна сустрэнецца з адной з пары Мананчая Савангкаеў (WTA: 90, Тайланд) — Лінда Фрухвіртава (WTA: 181, Чэхія).
Suzhou Open, матчы якога праходзяць на хардовых кортах, скончыцца 11 кастрычніка.