BE RU EN

Украінскія воіны паказалі момант перахопу і знішчэння рэактыўнага «Шахеда»

  • 5.10.2026, 20:52

Відэафакт.

Байцы 208-й зенітнай ракетнай Херсонскай брыгады знішчылі варожы рэактыўны «Шахед».

Як паведамляе Цензор.НЕТ, расійскі ўдарны беспілотнік быў перахоплены падчас адной з вячэрніх атак праціўніка.

На апублікаваных кадрах зафіксаваны момант набліжэння да варожай паветранай мэты і яе наступнага паражэння байцамі 208-й ЗРБр.

У брыгадзе адзначылі, што яе падраздзяленні працягваюць асвойваць новыя ўзоры ўзбраення і выкарыстоўваць іх для знішчэння варожых паветраных мэтаў.

Апошнія навіны