На французскім ядзерным авіяносцы «Шарль дэ Голль» адбыўся пажар
- 6.10.2026, 1:32
Абышлося без пацярпелых.
На французскім ядзерным авіяносцы «Шарль дэ Голль» падчас рамонтных працаў 5 кастрычніка адбыўся пажар. Яго ліквідавалі, ядзерныя ўстаноўкі карабля не былі закранутыя. Пра гэта паведамляе Le Figaro.
Пажар узнік пасля «працаў па рэзанні металу газавай гарэлкай» у тэхнічным памяшканні плошчай не больш за 10 квадратных метраў, размешчаным побач з авіяцыйным ангаром. Цяпер у ангары няма самалётаў, бо карабель знаходзіцца на планавым тэхнічным абслугоўванні на ваенна-марской базе ў Тулоне да канца года.
«Пацярпелых няма, і ніякага ўздзеяння на ядзерныя ўстаноўкі карабля не зафіксавана», — удакладніла марская прэфектура Міжземнамор'я.
Паводле даных прэфектуры, «маракі карабля неадкладна прыступілі да тушэння пажару», пасля чаго ім на дапамогу прыбылі каманды пажарных-маракоў з ваенна-марской базы Тулона.
«Папярэдне, пажар узнік з-за працаў па рэзанні металу газавай гарэлкай. Работы па ўсталяванні абставін здарэння працягваюцца пры ўдзеле падраздзялення пажарных-маракоў Марсэля», — удакладніла марская прэфектура.
Як адзначае Le Figaro, толькі дзве краіны ў свеце маюць атамныя авіяносцы — ЗША (11 караблёў) і Францыя. Да гэтага лета «Шарль дэ Голль» знаходзіўся ў ўсходняй частцы Міжземнага мора, дзе ўдзельнічаў у забеспячэнні бяспекі на фоне пагрозы распаўсюджвання канфлікту, які ахапіў Блізкі Усход. У 2038 годзе яго павінен замяніць новы авіяносец «La France Libre» («Свабодная Францыя»).