СМІ: Эпідэміёлагі Сібіры загадзя рыхтаваліся да ўспышкі чумы
- 6.10.2026, 9:27
Дырэктар Іркуцкага навукова-даследчага супрацьчумавага інстытута прымаў удзел у вучэннях у Кітаі.
Дырэктар Іркуцкага навукова-даследчага супрацьчумавага інстытута Сяргей Балахонаў, чыя супрацоўніца памерла ад лёгачнай чумы, некалькі тыдняў таму ў Кітаі прымаў удзел у вучэннях па рэагаванні на трансмежавыя інфекцыйныя захворванні, пішуць карыстальнікі сацыяльнай сеткі X.
Балахонаў 24–27 жніўня 2026 года прысутнічаў на вучэннях у кітайскім горадзе Фуюань, падчас якіх адпрацоўваліся дзеянні пры завозе асабліва небяспечных інфекцый з-за мяжы і пры ўзнікненні так званай «Хваробы X».
Праграма вучэнняў уключала адпрацоўку кітайскімі і расійскімі спецыялістамі супрацьдзеяння ўспышцы чумы, апавяшчэнне аб надзвычайнай сітуацыі, каардынацыю мер па супрацьдзеянні асабліва небяспечнаму захворванню і іншае. Акрамя таго, Балахонаў падчас вучэнняў у Кітаі выступіў з дакладам. Тэма дакладу не ўдакладняецца.
Нагадаем, 2 кастрычніка ў Іркуцкую вобласць прыляцела галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Расіі Ганна Папова. Яна правяла пазачарговае пасяджэнне абласной санітарна-супрацьэпідэміялагічнай камісіі з-за таго, што ў рэгіёне было падазрэнне на захворванне асабліва небяспечнай інфекцыяй.
Пазней у сеціве з'явілася інфармацыя, што ад чумы памерла супрацоўніца Іркуцкага супрацьчумавага інстытута. Расспажыўнагляд гэта адмаўляе. Паводле звестак ведамства, у пацярпелай выяўлена пнеўманія неўсталяванай этыялогіі.