Густы дым ад палаючага танкера зацягнуў неба над Сочы
- 6.10.2026, 19:40
Відэа.
Дым ад палаючага судна зацягнуў неба над цэнтрам Сочы.
Кадры публікуе мясцовы Telegram-канал «ЧП Сочи».
«Жыхары Цэнтральнага раёна паведамляюць пра густы дым, які распаўсюдзіўся над горадам з боку мора», — гаворыцца ў допісе.
Як паведамляў Charter97.org, ля берагоў Сочы ў моры ўспыхнуў маштабны пажар на танкеры. Паводле звестак відавочцаў, палаючае судна знаходзіцца ў акваторыі побач з портам Сочы. Густы дым ад пажару бачны за сотні кіламетраў.