BE RU EN

Беларусь – Фінляндыя: беларусы пры ліку 1:0 не рэалізавалі пенальці

  • 6.10.2026, 22:14

Зборная Беларусі адкрыла лік ужо на 14-й секундзе.

Зборная Беларусі па футболе на 14-й секундзе забіла мяч у вароты нацыянальнай каманды Фінляндыі ў Лізе нацый.

Гэта зрабіў паўабаронца «Акрона» Арцём Шуманскі, якому асіставаў Герман Баркоўскі.

На 15-й хвіліне аўтар самага хуткага гола ў гісторыі зборнай Беларусі зарабіў пенальці. Здавалася, біць будзе сам Шуманскі, які паставіў мяч на кропку, але ў выніку падышоў Захар Волкаў і не забіў.

Вароты фінаў абараняе брамнік «Манака» Лукаш Градэцкі.

Нагадаем, першая сустрэча паміж беларусамі і фінамі скончылася безгалёвай нічыёй — 0:0.

Апошнія навіны