BE RU EN

Беларусь перамагла Фінляндыю ў Лізе нацый

  • 6.10.2026, 23:49

Беларусы з фінамі дзеляць другое месца ў групе.

Футбалісты зборнай Беларусі ў Будапешце (Венгрыя) абыгралі нацыянальную каманду Фінляндыі (1:0).

Адзіны гол быў забіты на 14-й секундзе нападнікам «Акрона» Арцёмам Шуманскім.

На 13-й хвіліне Захар Волкаў мог падвоіць перавагу беларусаў, але не рэалізаваў пенальці.

Беларусь і Фінляндыя набралі па 7 ачкоў за 4 туры і дзеляць другое месца ў турнірнай табліцы групы 1 лігі C. Табліцу ўзначальваюць албанцы з 9 ачкамі.

Апошнія навіны