BE RU EN

Людзі ў масках праніклі з Беларусі ў Латвію і скралі камеры відэаназірання на мяжы

  • 7.10.2026, 3:02

20 чалавек спрабавалі прарваць латвійскую мяжу.

Латвійскія вайскоўцы спынілі спробу 20 мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларуссю, пры гэтым асобы, якія суправаджалі групу, пагражалі вайскоўцам зброяй. Пра гэта паведаміў у X міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава.

Паводле яго слоў, гэтым разам правакацыя была асабліва дэманстратыўнай і агрэсіўнай, у адрозненне ад многіх папярэдніх.

Суправаджальнікі знаходзіліся на беларускім баку мяжы. Яны былі ўзброеныя, пагражалі вайскоўцам Нацыянальных узброеных сіл Латвіі і актыўна падганялі групу мігрантаў у бок Латвіі, піша Домбрава.

Праз некалькі гадзін пасля гэтага інцыдэнту людзі ў масках праніклі на тэрыторыю Латвіі. Яны пашкодзілі размеркавальную шафу і скралі камеры, а потым вярнуліся ў Беларусь яшчэ да таго, як на месца паспелі прыбыць памежнікі.

Домбрава папярэдзіў, што такія выпадкі могуць мець больш сур'ёзныя наступствы для самой Беларусі.

Апошнія навіны