BE RU EN

У касманаўта Навіцкага і касмічнай турысткі Васілеўскай нарадзілася дачка

  • 7.10.2026, 12:48

Пра гэта паведаміла расійская будаўнічая кампанія.

У расійскага касманаўта, ураджэнца Беларусі, Алега Навіцкага і касмічнай турысткі Марыны Васілеўскай у ліпені нарадзілася дачка. Пра гэта паведаміла расійская будаўнічая кампанія «КСК», з якой пара супрацоўнічае.

«У сям'і нашых сяброў, касманаўтаў Алега Навіцкага і Марыны Васілеўскай, адбылася цудоўная падзея. У сужэнцаў нарадзілася дачка. Малышка з'явілася на свет 17 ліпеня ў 15:34. Вага — 3950 г. Рост — 54 см», — паведамілі ў «КСК».

Пра тое, што пара пажанілася, стала вядома летась, калі пра гэта наведвальнікам музея касманаўтыкі ў аграгарадку Тамашоўка Брэсцкага раёна распавёў экскурсавод.

Марына Васілеўская, якую ўлады называюць «першай беларускай касманаўткай», — касмічны турыст.

Звычайна на падрыхтоўку касманаўта патрэбна 5–7 гадоў, пры гэтым Марыну Васілеўскую падрыхтавалі ўсяго за 6 месяцаў. Усё тлумачыцца проста: Марыну рыхтавалі не як сапраўдную касманаўтку, а як касмічную турыстку. На сайце «Глаўкасмаса» (камерцыйны аператар «Раскасмаса») можна знайсці рэкламу камерцыйных палётаў на МКС.

Апошнія навіны