BE RU EN

На Гомельшчыне да паста ратавальнікаў прыпоўз тарантул

  • 7.10.2026, 20:14

Фотафакт.

На пасту пажарных ля мяжы Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў Нараўлянскім раёне быў заўважаны тарантул, піша мясцовае дзяржаўнае выданне «Прыпяцкая праўда».

Паўднёварускі тарантул прыпоўз на пажарны аварыйна-выратавальны паст № 11 у аграгарадку Кіраў.

Ратавальнікі зрабілі фота павука, злавілі яго і выпусцілі падалей ад дамоў, піша раёнка.

Фото: Дмитрий Струк, narovlya.by

Нагадаем, што на поўдні Беларусі ўжо працяглы час сустракаецца паўднёварускі тарантул (Lycosa singoriensis), які дасягае памеру 3 см і больш. Хоць від і атрутны, але яго ўкус не ўяўляе небяспекі для чалавека.

У мінулым годзе гамяльчук выявіў такога павука ў гаражы.

Апошнія навіны