Баскетбаліст «Мінска» працягне кар'еру ў ЗША
- 7.10.2026, 21:21
Малады гулец выступаў за сталічны клуб з 2024 года.
Беларускі баскетбаліст Іван Катоўскі у сезоне-2026/27 будзе выступаць за каледж Доўсана, які знаходзіцца ў Глендайў, штат Мантана.
Пра гэта піша BetNews.
Былы гулец «Мінска» ва ўзросце 18 гадоў адправіўся ў ЗША, дзе атрымаў стыпендыю. Яго навучанне разлічана на два гады, на працягу якіх ён будзе прадстаўляць свой каледж.
Найбольш вядомы выхаванец Доўсана — Джордан Брэды. Цяпер ён працуе галоўным трэнерам «Вісконсіна» — фарм-клуба «Мілуокі Бакс» у G-лізе.
Што да Катоўскага, то ён можа дзейнічаць на пляцоўцы як лёгкі або цяжкі форвард.