РФ нанесла ўдар па грамадзянскім аўтобусе ў Краматорску
- 8.10.2026, 12:18
Загінулі 14 чалавек.
Армія РФ нанесла ўдар па Краматорску, ёсць загінулыя і параненыя. Пра гэта паведамляе кіраўнік Данецкай ОВА Вадзім Філашкін. Расійскія войскі каля 11:00 раніцы паводле мінскага часу атакавалі транспарт, які перавозіў грамадзянскіх.
У зоне паражэння апынуліся два рэйсавыя аўтобусы. Удар прывёў да шматлікіх ахвяр: прынамсі 12 чалавек загінулі, 14 атрымалі раненні. Інфармацыя ўдакладняецца. Па папярэдніх звестках пракуратуры, для ўдару армія РФ магла прымяніць УМПБ Д-30СН — расійскі высокадакладны плануючы боепрыпас.
Краматорск застаецца адным з гарадоў Данецкай вобласці, якія рэгулярна падвяргаюцца расійскім ударам па грамадзянскай інфраструктуры або транспарту.