BE RU EN

Трамп адмовіўся віншаваць Пуціна з днём нараджэння

  • 8.10.2026, 13:45

Абяцаны званок не адбыўся.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не павіншаваў расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, а тэлефонная размова паміж лідарамі 7 кастрычніка не адбылася. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крэмля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе расійскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС.

Напярэдадні Трамп казаў журналістам, што плануе патэлефанаваць Пуціну менавіта 7 кастрычніка, у дзень яго нараджэння.

«У мяне сёння запланаваны званок. Сёння дзень нараджэння Пуціна. Упэўнены, вы будзеце яго святкаваць», – сказаў Трамп.

Паводле слоў Пяскова, Пуцін не атрымліваў ад амерыканскага лідара і віншавальнай тэлеграмы. Пры гэтым у Крэмлі сцвярджаюць, што падрыхтоўка магчымай тэлефоннай размовы працягваецца.

«Затрымак у ўзгадненні размовы Пуціна і Трампа няма», – заявіў Пяскоў.

Канкрэтныя дату і час перамоваў кіраўнікоў Крэмля і Белага дома пакуль не вызначылі.

Апошнія навіны