BE RU EN

Расійскі ўдар па рэйсавым аўтобусе ў Краматорску: загінулі 30 чалавек

  • 8.10.2026, 13:56

Яшчэ 18 чалавек атрымалі раненні.

Расійская акупацыйная армія нанесла ўдар па цывільным рэйсавым аўтобусе ў Краматорску. Загінулі 30 чалавек, яшчэ 18 атрымалі раненні. Пра гэта праінфармаваў начальнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Вадым Філашкін.

Улічваючы рэзкае пагаршэнне сітуацыі ў сферы бяспекі, ён даў распараджэнне гарадскім ваенным адміністрацыям Краматорска і Славянска спыніць працу грамадскага транспарту.

Раней Краматорскі гарадскі савет у сваім Telegram-канале паведамляў, што ў момант атакі аўтобус перавозіў пасажыраў. У гарсавеце падкрэслілі, што ўдар па рэйсавым аўтобусе ў прыфрантавым горадзе — гэта чарговае жудаснае злачынства расійскай арміі супраць грамадзянскага насельніцтва.

Апошнія навіны