У Беларусі зноў павысяць падатак на сабак
- 8.10.2026, 14:42
У 2027 годзе.
У Беларусі плануюць павысіць падатак для ўладальнікаў сабак. Гэта прадугледжана праектам змяненняў у Падатковы кодэкс на 2027 год.
Цяпер у краіне дзейнічае падатак для ўладальнікаў сабак старэйшых за тры месяцы. Ён складае 14 рублёў, а для патэнцыйна небяспечных парод — 67 рублёў. У 2027 годзе гэтыя сумы хочуць павялічыць да 15 і 71 рубля адпаведна.
Плаціць падатак трэба раз у квартал, пры гэтым сабаку неабходна зарэгістраваць. Зрабіць гэта можна ў службе «адно акно» раённых і гарадскіх выканкамаў, а ў Мінску — у адміністрацыях раёнаў. Суму падатку за ўтрыманне сабакі ўказваюць у жыроўках на аплату камунальных паслуг.
Раней сайт Charter97.org пісаў, што ў Беларусі пачнуць налічваць падатак на сабак нават без іх рэгістрацыі. «Стукаць» прапануюць ветэрынарам і суседзям.