Квадратны метр жылля ў Мінску падаражэў амаль на $500 за год
- 8.10.2026, 15:48
Кошт дасягнуў рэкордных значэнняў.
У Мінску квадратны метр жылля падаражэў амаль на 500 долараў за год, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Так, у верасні 2026 года адбыўся рэкордны рост кошту «квадрата» за год. Сярэдні кошт склаў 2330 долараў за адзін квадратны метр. Год таму было амаль на 500 долараў менш.
- У верасні 2025 года сярэдні кошт складаў 1855 долараў за квадратны метр. Такім чынам, за год «квадрат» падаражэў на 475 долараў, або на 25,6%, - адзначыла рыэлтар Кацярына Благуш.
Рэкардны кошт «квадрата» зафіксавалі ў жылым квартале «Алімпік Парк», што знаходзіцца на вуліцы Ціміразева, 124. За кожны метр аб’екта пакупнік заплаціў 6433 долары. Другая па дарагоўлі - кватэра ў жылым комплексе «Паўночны Бераг» на вуліцы В. Цвіркі, 88. Тут кошт квадратнага метра склаў 5175 долараў. А на трэцім месцы - аб’ект у жылым комплексе «Камфорт Парк» на вуліцы Татарскай, 6. Тут была прададзена аднапакаёвая кватэра плошчай 37 квадратных метраў за 185 тысяч долараў. Кожны «квадрат» каштаваў 5068 долараў.