Згушчонка, мёд ці глазіраваны сырок: беларусы выбіраюць ядомы брэнд
- 8.10.2026, 16:54
Што можа замяніць стэрэатыпную бульбу?
У сацсетках разгарэлася спрэчка пра тое, што магло б стаць «ядомым» брэндам Беларусі. «Уявіце альтэрнатыўную рэальнасць, у якой наша радзіма ніколі не стала б «краінай бульбы». Які прадукт тады быў бы галоўным беларускім сімвалам?» — спытаў адзін з карыстальнікаў Threads.
У адказ беларусы прапанавалі мноства варыянтаў. Найбольш папулярнымі чамусьці сталі салодкасці — згушчанае малако, глазіраваныя сыркі і мёд.
Таксама карыстальнікі сацсеткі назвалі ў якасці альтэрнатывы бульбе рэпу, кабачкі, льняны алей, бліны, сала.
Шмат хто падкрэсліў якасць малочных прадуктаў — сыру і сметаны.
Не забыліся беларусы і пра алкаголь, назваўшы збіцень і крупнік.