СМІ: Кашпіроўскага пахаваюць ва Украіне
- 8.10.2026, 17:55
Яго цела даставяць у Вінніцу.
Расійскага псіхатэрапеўта Анатоля Кашпіроўскага пахаваюць ва Украіне. Пра гэта паведаміў пляменнік лекара Юрый Мамаеў.
«Кашпіроўскага пахаваюць ва Украіне. Такое рашэнне прынялі родныя псіхатэрапеўта, бо там ён нарадзіўся і пачынаў сваю дзейнасць», — сказаў Мамаеў. Яго словы перадае ТАСС.
Раней былая памочніца Кашпіроўскага распавяла, што ён завяшчаў пахаваць яго побач з маці ў Вінніцы. Пры гэтым жонка псіхатэрапеўта Гулізар пакуль не ведае, як перавезці яго цела ва Украіну.
Кашпіроўскі памёр ва ўзросце 87 гадоў. Апошнімі месяцамі вядомы псіхатэрапеўт змагаўся з анкалагічным захворваннем — у яго выявілі рак страўніка чацвёртай стадыі.