BE RU EN

У Беларусі з’явяцца пластыкавыя грошы

  • 8.10.2026, 21:49

Выпуск палімерных банкнот анансаваў Нацбанк.

Нацыянальны банк Беларусі зацвердзіў пералік памятных манет і банкнот, якія ўвядуць у зварот у 2027 годзе.

Паведамляецца, што шэсць памятных манет будуць прысвечаныя юбілейным датам.

Таксама выпусцяць манеты, прысвечаныя 500-годдзю Мірскага замка і 960-годдзю Мінска. Сярод памятных манет будуць і тыя, што прысвечаныя шэрагу гарадоў, Браслаўскім азёрам, мастаку Казіміру Малевічу.

Гатуецца да выпуску і першая памятная банкнота Нацбанка, вырабленая на палімернай аснове, «Гістарычная спадчына Беларусі. 5 рублёў».

Апошнія навіны